Песня салідарнасці са змагарамі супраць рэжыму


З нагоды Дня Волі сябры Беларуска-Амерыканскага Згуртавання «Пагоня» з Нью-Ёрку упершыню выканалі на відэа песню «Годзе! До!».

Відэазапісам яны падзяліліся з намі. А нашая рэдакцыя вырашыла падзяліцца з вамі, паважаныя чытачы старонкі belsat.eu.

Паводле сябраў нью-ёркскага БАЗ «Пагоня», песня выражае салідарнасць са змагарамі супраць рэжыму ды  выступае за чалавечую годнасць на Бацькаўшчыне.

Над намі Бог і наш штандар,

Насупраць нас звырод.

Ён мне ня сябра і ня брат

Падобы не знаходзь

Ён прайдзісвет, ён супарат

І я кажу: «Сыходзь!»

Годзе! Годзе! Годзе! До!

Годзе! Годзе! Годзе! До!

Годзе! Годзе! Годзе! До!

Годзе! Годзе! До!

Ён дзень у ноч ператварыў,

Хацеў, каб слеплі мы.

Ён вёў таго, хто не ўміраў,

Да торбы і турмы

Ён хлусіў нам, што трэба ў бой

Для новых заваёў.

Сыходзь і забірай з сабой

І слуг, і халуёў!

Я ўладар сваёй зямлі

Я за яе грудзьмі,

Каб мы былі, каб мы жылі

Ня быдлам, а людзьмі

Прыходзіць дзень, прыходзіць час

Ня так, ня мімаходзь.

Дык хай гучыць у кожным з нас

Няўмольнае: «Сыходзь!»

Стужка навінаў