Песня беларуса можа выйграць «Грэмі»


Інфармацыя пра гэта зʼявілася на сайце Billboard і старонцы Facebook самога саўнд-прадюсара.

Crazy news! We got 2 GRAMMY nominations!!! BEST RAP SONG and BEST RAP PERFORMANCE – TRAP QUEEN

Posted by Tony fadd on Monday, December 7, 2015

Гэта ўжо не першая намінацыя беларуса, падкрэслівае tut.by. У канцы верасня Мацулевіч выйграў прэстыжную музычную прэмію ЗША BET Awards, стаўшы лепшым хіп-хоп-прадюсарам года, абышоўшы нават Каньё Ўэста.

За год песня беларускага кампазітара набрала больш за 320 мільёнаў праглядаў на YouTube, атрымала статус «плацінавай» у ЗША, Новай Зеландыі і Даніі, «залатой» у Аўстраліі і Вялікабрытаніі, заняла першае месца ў галоўным брытанскім rʼnʼb-чарце, стартавала з другога месца ў чарце Billboard top-100.

58-я цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прэміі «Грэмі» адбудзецца 15 лютага 2016 года ў Лос-Анджэлесе.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў