«Песні вайны». Прэм'ера на «Белсаце»!


Кампазітар праекту «Вуліца Сэзам» Крыстафэр Сэрф заўсёды хацеў, каб ягоная музыка была вясёлаю і цікаваю. Але даведаўшыся, што напісаныя ім песні выкарыстоўваліся для катавання зняволеных у Ґуантанама і Абу Грайбе, Сэрф адпраўляецца ў падарожжа, каб выявіць, што робіць музыку такім магутным стымулятарам.

Музыка ўздымае настрой, кранае душу і схіляе да роздуму. Музыка – гэта магія, якая, аднак, можа ператварыцца ў падступную зброю: агрэсіўныя гукі дэмаралізуюць або ўводзяць у стан апантанасці. Аўтар стужкі даследуе незвычайную сувязь паміж музыкаю і гвалтам.

Крыстафэр Сэрф адпраўляецца ў падарожжа, каб выявіць, што робіць музыку такім магутным стымулятарам. Ён сустракаецца з вайскоўцамі, псіхолагамі і зняволенымі, якіх катавалі музыкаю ў Ґуантанама, ды высвятляе, як вайскоўцы выкарыстоўвалі музыку ў якасці магутнай зброі цягам стагоддзяў.

Прэм’ера на «Белсаце» у нядзелю а 20:30. Фільм можна глядзець таксама на нашым сайце падчас онлайн-трансляцыі.

Стужка навінаў