Песні Саладухі могуць прызнаць гісторыка-культурнай каштоўнасцю


Подпісы пад адпаведным зваротам беларусы збіраюць на старонцы petitions.by.

Аўтары петыцыі на старонцы petitions.by плануюць даслаць у Міністэрства культуры зварот з просьбай надаць песням «Здравствуй, чужая милая!» і «Виноград» статус гісторыка-культурніцкай каштоўнасці.

«[Гэтыя] песні ведаюць усе пакаленні беларусаў, яны даўно сталі народнымі, іх выконваюць на сямейных святах і самых значных рэспубліканскіх імпрэзах, такіх як «Славянскі базар», «Дажынкі», Дзень незалежнасці», – піша аўтар петыцыі.

Паводле яго, гэтыя два мастацкія творы трапляюць пад вызначэнне «нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці» згодна з артыкулам 69 Кодэксу аб культуры.

«[Песні] высока ацэньвае іх і міжнародная супольнасць: А. Саладуха – Лаўрэат «Песні года Украіны 2004» (з песняй «Здравствуй, чужая мілая»). [Гэтую песню] італьянскі поп-панк гурт Vanilla Sky пераспяваў на канцэрце ў Менску. Усё гэта сведчыць аб безумоўным прызнанні таленту і сілы дадзенага тварэння», – гаворыцца ў звароце.

Ягоны аўтар лічыць, што «мастацтва такой сілы павіннае быць абароненае на дзяржаўным узроўні».

Пад петыцыяй падпісаліся пакуль 2 (два) чалавекі.

ДД

Стужка навінаў