Першыя дні пасля аварыі на ЧАЭС: «Піце, дзеці, рошчыну люголю – гэта савецкая Coca-Cola»


Беларусь найбольш пацярпела ад тэхнагеннай катастрофы, але хмара дайшла нават да Скандынавіі, закрануўшы шэраг краінаў, у тым ліку і нашых суседзяў.

Чарнобыльская катастрофа была сапраўдным тэстам лаяльнасці Масквы ў стасунку да так званых брацкіх краінаў народнай дэмакратыі. СССР праваліў экзамен, хаваючы ад суседзяў факт аварыі таксама, як і перад сваймі грамадзянамі. Улады Польскай Народнай Рэспублікі аднесліся да сваіх трохі лепей.

Пра тое, што ў братэрскім Савецкім Саюзе нешта здарылася, польскія ўлады даведаліся не ад савецкіх таварышаў. А польскія грамадзяне не адразу даведаліся ад польскіх уладаў.

Польскія навукоўцы хутка заўважылі, што нешта ўзарвалася. Рэзкі рост забруджвання паветра – павышэнне ўзроўню гама-выпраменьвання ў некалькі разоў і 700 разоў вышэйшы за норму ўзровень бэта-выпраменьвання два дні пасля катастрофы – 28 красавіка 1986 года каля 5:30 раніцы – зарэгістравала Служба Вымярэння Радыеактыўнага Забруджвання ў Мікалайках. Гэта быў ужо след радыеактыўнага воблака, якое рухалася над Польшчай.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

А 10 Цэнтральная лабараторыя радыелагічнай абароны абвясціла трывогу. Спачатку падазравалі, што паблізу польскай мяжы правялі ядравы выбух.

Падазрэнне ўзнікла, бо ад уладаў СССР не паступала ніякай афіцыйнай інфармацыі, – нягледзячы на тое, што дзейнічала адпаведнае пагадненне, якое абавязвала пра інфармаванне аб такіх сітуацыях.

«Ядравая бомба Міхаіла Гарбачова»

Аднак гэта не была бомба, а аварыя на ядравым рэактары. Пытанне толькі ў тым, дзе яна адбылася?

Значнае павелічэнне забруджвання зарэгістравалі вымяральныя прыборы на шведскай АЭС у Форсмарк, але адтуль не паступала ніякіх паведамленняў пра пашкоджанні альбо ўцечкі. Так воблака дайшло да Швецыі з паўднёвага ўсходу, з боку Балтыйскага мора. Гэта павінен быў быць Савецкі Саюз. Літоўская Ігналіна? – такую прапанову высунула BBC. Адказу з Масквы прыйшлося чакаць да вечара.

«Аварыя здарылася на Чарнобыльскай АЭС. Пашкоджаны адзін з рэактараў. Цяпер прымаюцца меры па выпраўленню наступстваў аварыі. Пацярпелым аказваецца дапамога. Утворана спецыяльная камісія», – прагучала лаканічная паведамленне ў тэлевізійнай праграме «Время».

«Савецкія дзеці радуюцца штучнаму сонцу»

Савецкія дзеці цешыліся толькі таму, што іх бацькі нічога не ведалі пра рэальныя наступствы катастроф. Пра гэта не казалі яшчэ доўга.

Польскія камуністычныя ўлады таксама скупіліся інфармацыяй. Станцыя ў Мікалайках зафіксавала рост забруджвання ў нядзелю, а першая згадка ў «Трыбуне народа» аб катастрофе з’явілася толькі ў чацвер. Але інфармацыя пранікала з іншых крыніцаў, у асноўным з заходніх радыёстанцый – «Радыё Свабодная Еўропа», «Голас Амерыкі» і польская рэдакцыя радыё BBC. Патроху інфармацыяй дзяліліся медыкі, вайскоўцы і супрацоўнікі навуковых цэнтраў.

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

«Піце, дзеці, рошчыну люголю – гэта савецкая Coca-Cola

Брыдкая на смак вадкасць карычневага колеру – водны раствор элементарнага ёду і ёдыду калія – давалі польскім дзецям з распараджэння таварышаў Цэнтральнага Камітэту камуністычнай партыі. Патрабавалі таго навукоўцы з Цэнтральнай лабараторыі радыелагічнай абароны.

Кампанію правялі па ўсёй краіне. Цягам наступных гадзінаў раствор Люголя далі выпіць каля 18 мільёнам студэнтаў і дашкольнікаў.

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

Толькі праз гады высветлілася, што ўзровень радыяцыі верагодна быў ніжэй, чым думалі польскія навукоўцы. Магчыма, вялікая акцыя была непатрэбная, але тады здавалася, што неабходная. Асабліва праз адсутнасць дадзеных з Масквы на тэму ліквідацыі наступстваў катастрофы.

Акрамя Люголя навукоўцы прапанавалі на некалькі дзён закрыць школы і не дазваляць дзецям выходзіць з дому, не адчыняць вокны, рэгулярна заліваюць вуліцы, і нават адмяніць святкаванне Дня працы. Улады баяліся панікі. Аднак далей за прапанову справа не пайшла.

Адразу пасля 1 траўня адбылася 39 Роварная гонка Спакою, якая стартавала ў Кіеве.

На яе прыехала рэкордна нізкая колькасць удзельнікаў – 64 раварысты з 11 камандаў. З Захаду прыехалі толькі французы і 4 фіны, якія аднак хутка адмовіліся ад удзелу ў конкурсе. Каманды з так званых краінаў народнай дэмакратыі дапоўнілі прадстаўнікі экзатычных Манголіі, Кубы і Сірыі.

У Польшчы нарадзіўся новы чарнобыльскі злы жарт: сёлета змяніліся правілы гонкі і змаганне ідзе не за золата, а за алавяную майку лідара. Палякі, якія звычайна змагаліся за першыя месцы ў гонцы, гэтым разам паказалі дрэнныя вынікі.

Цэзарый Галіньскі, ДР, belsat.eu

Стужка навінаў