Першым кіроўцам-тэставальнікам у свеце была жанчына


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGSjJBcF82aU9RUDQlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Менавіта кабета стала першым кіроўцам, які зрабіў тэставанне прататыпу цяперашняга легкавога аўтамабілю. Больш за тое, без ейнага фінансавання гісторыя ўсёй аўтаіндустрыі магла пайсці зусім іншым шляхам…

Усім ахвочым пажартаваць з жанчын-кіроўцаў мы раім распавядаць наступную гісторыю.

Бэрта Рынґер уклала шмат уласных сродкаў у непаспяховаю фабрыку свайго будучага мужа, Карла Бэнца. Паводле нямецкіх законаў ХІХ ст., пасля шлюбу ўсе ейныя фінансы перайшлі Карлу. Грошы ён уклаў у распрацоўванне бясконнае павозкі. Але праз няўмелы маркетынг прадпрыемства не мела фінансавага поспеху.

Бэрта, у той час ужо маці чатырох дзяцей, наважылася на мужны крок. 5 жніўня 1888 года яна разам з двума старэйшымі сынамі, нікога не папярэджваючы, рушыла ў падарожжа за 106 км: наведаць сваю маму. Бясконная павозка ўпершыню пераадолела такую адлегласць. Праз некалькі дзён Бэрта вярнулася дамоў, а новы від транспарту трапіў на першыя старонкі газетаў. Падарожжа першай жанчыны-кіроўцы сталася неабходным штуршком да фенаменальнага поспеху бензінавага аўтамабіля.

А вось прыклад маркетынгавага кроку, прыдуманага мужчынамі адмыслова для жанчын. У 1955 годзе кампанія Dodge выпусціла гламурны аўтамабіль La Femme. Вытворцы разлічвалі, што жаночую аўдыторыю прывабіць ружова-белая каларыстыка аўта, а таксама скураная торба, пудра, памада, скрынка для цыгарэтаў, грэбень і запальнічка. У камплектацыю машыны таксама ўваходзіў дажджавік і парасон. Усё – у тон аўтамабіля. Кліенткі не павяліся. Аўта ўваходзіць у топ-100 самых знакамітых брэндавых правалаў.

Гэта сюжэт з праграмы «54 %», якая выходзіць на «Белсаце» двойчы на месяц па серадах а 21:40.

Глядзець праграму «54 %» цалкам.

Стужка навінаў