Першы ў свеце помнік «Вікіпедыі» паставілі ў Польшчы


Скульптурная кампазіцыя з чатырох атлетаў, якія трымаюць зямны шар з дэталяў канструктару (лагатып энцыклапедыі), з’явілася ў польскім горадзе Слубіце на рацэ Одра, горадзе-пабраціме нямецкага Франкфурта-на-Одэры.

Праект каштаваў 20 тысяч долараў і фінансаваўся бюджэтам гораду. Скульптуру стварыў 30-гадовы мастак армянскага паходжання Мігран Акабян. Вышыня помніка, які зроблены з ламінату, складае 3 метры і важыць 350 кілаграмаў.

Стваральнікі хацелі падзякаваць усім тым, хто ананімна і бясплатна стварае найбуйнейшую онлайн-энцыклапедыю. Палякі ўваходзяць у лік самых актыўных аўтараў інтэрнэт-лексікону, гаворыцца ў паведамленні адміністрацыі гораду.

Онлайн слоўнік налічвае больш за 30 мільёнаў артыкулаў на 285 мовах, якія ствараюць тысячы ананімных аўтараў.

ДР, belsat.eu паводле dw.de, tvn24.pl

Стужка навінаў