Першы суд «дармаеда» супраць дзяржавы сёння пачаўся ў Гомлі


Жыхар раённага цэнтру Аляксандр Сямёнаў падаў у суд на падатковую, якая скіравала яму паведамленне аб выплаце падатку за «дармаедства».

У Цэнтральны раённы суд падтрымаць Аляксандра Аксёнава прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек, але ўсе на працэс трапіць не змаглі, бо папросту не хапіла месца.

53-гадовы мужчына мае 28 гадоў працоўнага стажу, да 2015 года жыў у Расеі, дзе займаўся бізнесам. Пасля быў вымушаны вярнуцца на радзіму. Праз тое, што не мог знайсці працу, жыў на тое, што адклаў.

Аляксандр Сямёнаў вінным дзяржаве сябе не лічыць. У сваім пазове ён патрабуе прызнаць дэкрэт неканстытуцыйным, і каб улады прызналі яго ўдзел у фінансаванні дзяржвыдаткаў.

Аляксандру Сямёнаву дапамагае праваабаронца Леанід Судаленка.

Да сканчэння тэрміну аплаты падатку – 20-га лютага – застаецца менш за тыдзень. Сярод амаль паўмільёна грамадзянаў, якім падатковыя выслалі «лісты шчасця», аплацілі збор менш за 50 тысяч чалавек. Праваабаронцы па ўсёй краіне дапамагаюць беларусам адстойваць свае правы перад чыноўнікамі і не плаціць антыканстытуцыйны збор.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары