Першы кіраўнік незалежнай Літвы: Расея незаконная – яна зрынула свайго цара, забіла яго разам з дзецьмі


Генпракуратура Расеі пачала праверку законнасці прызнання незалежнасці прыбалтыйскіх дзяржаваў Дзяржаўным Саветам СССР у 1991 годзе. Пра гэта «Інтэрфакс» паведаміла крыніца «знаёмая з сітуацыяй».

Першы кіраўнік незалежнай Літвы прапанаваў не рэагаваць на тролінг Масквы. Паводле яго, Расейскія ўлады правакуюць Літву на спрэчкі.

«Яны спрабуюць нас справакаваць на нейкую спрэчку. Нашыя палітыкі, сябры Сейму маглі б звярнуцца ў літоўскую пракуратуру з запытам аб законнасці Расеі. Паколькі Расея хутчэй за ўсё незаконная – яна зрынула свайго цара, забіла яго разам з дзецьмі, дык што ж гэта за дзяржава?», – заявіў Ляндсбергіс.

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што дзеянні расейскай пракуратуры ў Літве расцэньваюць як правакацыю.

«Наша незалежнасць была здабытая крывёю жыхароў Літвы. І ніхто ня можа на яе замахвацца. Свой лёс вырашаем толькі мы самі», – пракаментавала ініцыятыву расейскай пракуратуры прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце.

Дзяржаўная рада СССР прызнала незалежнасць Латвіі, Літвы і Эстоніі 6 верасня 1991 года, на першым жа сваім пасяджэнні.

ЮВ, belsat.eu, паводле delfi.lt

Стужка навінаў