Першы генацыд немцы здзейснілі задоўга да Гітлера


Падрабязнасці гэтай жахлівай гісторыі глядзіце на «Белсаце» ў фільме «Намібія. Генацыд Другога Райху» ў нядзелю а 20:25. Паглядзець яго вы можаце на нашай старонцы ў онлайн-трансляцыі.

Сёння нашчадкі ахвяраў дамагаюцца, каб нямецкая ўлада прызнала факт генацыду і прынесла прабачэнні, а гісторыкі спрачаюцца аб сувязі паміж гэтым жахлівым эксперыментам і Галакостам.

У 1904-1907 гг. Германія здзейсніла генацыд у сваёй афрыканскай калоніі – Намібіі. Былі знішчаныя дзве траціны народа Гэрэра і палова народа Нама. Тут Другі Райх упершыню выпрабоўваў ідэю канцэнтрацыйных лагераў, якія выкарыстоўваў для прымусовай працы і расавых даследаванняў.

«Намібія. Генацыд Другога Райху» (Namibiathe genocide of the 2nd Reich)

Дакументальны фільм. 2012. Францыя. Рэжысёр — Ан Пуарэ (Anne Poiret).

АК, belsat.eu

Стужка навінаў