Першы экзэмпляр «Tesla Model 3» Ілон Маск забраў сабе


Заснавальнік кампаніі «Tesla» апублікаваў у сваім «Twitterʼы» фотаздымкі дэбютнага экзэмпляру новага электракару.

У базавай камплектацыі машына будзе каштаваць $ 35 000. Паводле «Business Insider», кампанія ўжо атрымала 400 000 замоваў на суму $ 14 млрд.

Першапачаткова права набыць першую машыну «Tesla Model 3» атрымаў інвестар кампаніі «Technology Partners», але ў апошні момант ён вырашыў павіншаваць Ілона Маска з днём нараджэння і перадаў гэтае права заснавальніку «Tesla».

Паводле аналітыкаў «Bloomberg», да 2040 г. кожны трэці аўтамабіль у свеце будзе электрычным.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары