Першы дзень Надзеі Саўчанкі ў Вярхоўнай Радзе


На працу яна прыйшла ў белай кашулі і з украінскім і крымска-татарскім сцягамі.

Падчас свайго першага парламенцкага выступу ўкраінская лётчыца і народная дэпутатка ад партыі «Батьківщина» заявіла, што не дазволіць дэпутатам забыцца пра тых, хто загінуў на Майдане і на Данбасе.

Пасля выступу яна зняла з парламенцкай трыбуны плакат са сваім партрэтам і павесіла замест яго плакат з украінцамі, якіх несправядліва асудзілі ў Расеі.

25 траўня прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб памілаванні Надзеі Саўчанкі, якую асудзілі на 22 гады турэмнага зняволення. Яе абвінавачвалі ў забойстве журналістаў ВГТРК на Данбасе.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў