Першы дзень галасавання: як журналістам заміналі размаўляць з выбарцамі, а студэнтаў прымушалі галасаваць (відэа)


Віной усяму стала «жанчына з вуліцы» – намесніца дэкана па выхаваўчай працы БрДТУ, якая запісалася ў «назіральнікі». Студэнты скардзіліся, што яна прымушае іх галасаваць датэрмінова і кантралюе яўку навучэнцаў установы.

Незалежныя журналісты вырашылі праверыць, як праходзіць галасаванне сярод студэнтаў Берасцейскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэту, на тэрыторыі якога сёння адкрыліся адразу тры выбарчыя ўчасткі.[/vc_column_text][vc_images_carousel images=”11534,11538,11542,11546″][vc_column_text]Адна з працаўніц універсітэту, якую пазней сябры камісіі апазналі як назіральніцу ад «Белай Русі», не толькі кантралявала, хто прыходзіць на ўчастак, але і замінала працаваць прадстаўнікам СМІ. У прыватнасці, не давала студэнтам размаўляць з журналістамі.

Спачатку два першакурснікі прызналіся, што за датэрміновае адданне голасу ім паабяцалі два выходных. У гэты момант да іх падышла «назіральніца» і па сумяшчальніцтве намесніца дэкана па выхаваўчай працы БДТУ Святлана Куган. Пасля размовы з ёй хлопцы ад каментароў адмовіліся, а іншыя выбарцы прамаўлялі добра завучаны тэкст пра тое, што прыйшлі галасаваць добраахвотна.

Пазней каля ўваходу на ўчастак яшчэ адзін студэнт прызнаўся журналістам, што прагаласаваць яго прымусілі. Тут як тут зноў з’явілася Святлана Куган і зноў пачала перашкаджаць журналістам. Яна адмовілася прадставіцца, назваўшы сябе «жанчынай з вуліцы», і паабяцала падаць на журналістаў у суд за паклёп. Паводле заканадаўства, журналісты маюць права здымаць дзяржаўных служачых без іх дазволу.

С.А. Belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў