Першы дзень датэрміновага галасавання: прымусы і скаргі


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/xm1Mt-RboHs”][vc_column_text]

А 10-й ранку па ўсёй краіне адчыніліся выбарчыя ўчасткі для датэрміновага галасавання. Менавіта датэрміновае галасаванне па-беларуску разам з непразрыстым падлікам галасоў выклікаюць найбольшае незадавальненне незалежных назіральнікаў.

Падставы для крытыкі – прымус на датэрміновае галасаванне. Першымі на выбарчыя ўчасткі ідуць пенсіянеры ды студэнты. І калі першыя галасуюць датэрмінова са сваёй ініцыятывы, то навучэнцаў універсітэтаў на выбарчыя ўчасткі накіроўвае адміністрацыя ўстановаў.

ЖЫХАРЫ МЕНСКУ:

«Нам ва ўніверсітэце сказалі, што ў суботу вызваляць, калі мы датэрмінова прагаласуем».

«За Лукашэнку, мне добра цяпер жыць, што я зарабіла, тое я атрымліваю. Я правільна сказала?»

«Няма праблем 11 чысла, побач выбарчы ўчастак, далёка хадзіць не трэба, губляеш 3 хвіліны на гэта».

Як паказвае практыка папярэдніх выбараў, звычайна датэрмінова галасуюць ад 20 да 30 адсоткаў грамадзянаў. Улічваючы, што гэтыя прэзідэнцкія выбары палітычныя аглядальнікі называюць самымі сумнымі за ўсю найноўшую гісторыю, то найбольшы выклік, які стаіць перад арганізатарамі – гэта нізкая яўка. Але ў выбарчых камісіях песімізму не падзяляюць.

АЛЯКСАНДР ПАТУРА, СТАРШЫНЯ ВЫБАРЧАЙ КАМІСІІ № 40, МЕНСК:

«Звычайна, калі прэзідэнцкія выбары, людзі разумеюць адказнасць і яўка – пад 90%».

Незалежныя назіральнікі з кампаніі «Права выбару» акрэдытаваныя прыкладна на 20 адсотках выбарчых участкаў у Менску. Маючы досведу папярэдніх кампаніяў, гэтыя назіральнікі вельмі крытычна ацэньваюць працэс датэрміновага галасавання.

Кандыдатка на прэзідэнцтва Таццяна Караткевіч заклікала выбарнікаў не ісці датэрмінова на ўчасткі. Іншыя кандыдаты пачатку датэрміновага галасавання не заўважылі.

АН, «Белсат»[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў