Першы беларускі мапед знайшоўся ў Беластоку


Заможны жыхар Беластока з дапамогай сваіх сувязяў адшукаў у адным з гарадзенскіх касцёлаў мапед «Нёман» даваеннай вытворчасці.

Грамадзянін Польшчы знайшоў у гарадзенскім касцёле ды перавёз у Польшчу бясцэнны антыкварыят – мапед вытворчасці гарадзенскай фабрыкі «Нёман», што быў выпушчаны напрыканцы 1930-х.

Фабрыка была заснаваная ў 1894 годзе братамі Лазарам і Нохімам Старавольскімі ды Ісаакам Піваварскім. Мясцілася яна па сучасным адрасе Карла Маркса, 20, тут цяпер знаходзіцца філіял РУП «Горадняэнэрга». Спачатку на фабрыцы выпускалі металёвыя дэталі. У 20-х Старавольскія пачалі рабіць швейныя машынкі і ровары, у 30-х быў зроблены першы мапед.[/vc_column_text][vc_single_image image=”95085″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]З цягам часу ў мадэльным шэрагу прадпрыемства зʼявіліся матацыклы з рухавікамі 125 см³ ды 150 см³. На гарадзенскіх матацыклах выкарыстоўваліся кампаненты з іншых фабрыкаў. Рухавікі прывозілі з Нямеччыны («MAW» ды «Sachs») і Англіі («Villiers»), оптыка была ад фірмы «Bosch».[/vc_column_text][vc_single_image image=”95081″ img_size=”large”][vc_column_text]Агулам «Нёманаў» выпусцілі не вельмі шмат. У 1937-м з фабрыкі выехала каля сотні матацыклаў, у 1938-м – 166 асобнікаў, у 1939-м мела быць зроблена 250 асобнікаў, але план не быў выкананы, бо на Польшчу, у складзе якой знаходзілася Горадня, спачатку напала Нямеччына, а пасля Савецкі Саюз.

Да нашых дзён захаваліся яшчэ два экзэмпляры гарадзенскай фабрыкі. Адным валодае рэстаўратар Васіль Цярэшка з Менску. Летась ён прадставіў рарытэт на выставе мота- і велатэхнікі ў Менску.[/vc_column_text][vc_single_image image=”95044″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_single_image image=”95048″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Другі асобнік знаходзіцца ў прыватнага калекцыянера ў Польшчы.

ДД, belsat.eu; фота: autogrodno.by

Стужка навінаў