У менскім метро мужчына скокнуў на рэйкі, але выжыў


У Менску на станцыі метро «плошча Леніна» мужчына скокнуў на рэйкі. Паводле апошняй інфармацыі, ён выжыў і цяпер у шпіталі.

Першую лінію метро спынілі на паўгадзіны.

Спачатку з’явілася інфармацыя, што ён упаў, але пазней высветлілася, што скокнуў на рэйкі перад цягніком, які прыбываў.

Машыніст ужыў экстранае тармажэнне, але ўдар быў вельмі моцны. У цягніку разбітае лабавое шкло.

Абставіны здарэння высвятляюцца. Відавочцы распавядаюць, што на платформу іх выводзілі праз міжвагонныя дзверы праз тое, што цягнік затрымаўся ў сярэдзіне.

Суіцыды ў менскім метрапалітэне здараюцца даволі часта. Паводле плану, на трэцяй лініі платформы абсталююць ахоўным экранам і дзвярыма, якія будуць адчыняцца сінхронна з дзвярыма цягнікоў. Цягнікі будуць рухацца аўтаматычна, але пад кантролем машыністаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў