Першакласнік з Гомля хоча ўбачыць 3D-макет сваёй школы на мапе «Google Earth»


Валер Рабчанка падаў заяўку на размяшчэнне Ірынінскай гімназіі на віртуальнай мапе планеты.

Аб праекце хлопчыка стала вядома падчас фіналу гомельскага конкурсу даследчых работ «Свет, у якім я жыву» сярод школьнікаў 1 – 5 класаў.

«Неяк мы адпачывалі ў Крыме. Мне вельмі спадабалася. Але мама сказала, што кожны год выязджаць на мора наўрад ці атрымаецца. Але магу паглядзець на розныя месцы не выходзячы хаты. Так я пазнаёміўся з «Google Earth» і віртуальнай мапай нашай планеты. За апошні год «пабываў» у розных гарадах. Тады мне стала цікава, а колькі віртуальных будынкаў з Беларусі і Гомля на гэтых мапах. Аказалася, вельмі мала», – цытуе першакласніка sb.by.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў