Перформанс фанатаў БАТЭ: «Паверце ў свае сілы, а мы падтрымаем»


Фанаты барысаўскага клубу адзначыліся прыгожым перформансам на трыбуне.

«Паверце ў свае сілы, а мы падтрымаем», – банэр з такімі словамі змясцілі барысаўскія фанаты.

Ён суправаджаў вялікую выяву з футбалістам ФК БАТЭ на полі.

Сама гульня на «Барысаў-арэне» супраць леверкузенскага «Баеру» скончылася з лікам 1:1. Такім чынам, перад апошнім матчам групавой стадыі (супраць «Ромы» у гасцях) барысаўчане захоўваюць шанцы на выхад у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.

Што тычацца вышэйзгаданага перформансу, то ён не застаўся незаўважаным пракрамлёўскімі актывістамі.

Суполка «Вконтакте» «Ультрас навіны», якую вядзе пракрамлёўскі актывіст Іван Катанаеў змясціла допіс (арфаграфія захаваная):

«Вы только гляньтеце белоруска мова! Вообще, на некоем подобии белорусской мовы в самой белоруссии говорят только в деревнях и непролазных селах. Встретить этот собачий лай в крупных городах практически невозможно. Интересно, хоть один игрок на поле смог нормально прочитать и понять чего там написано? Падтрымают они, мудаки

Іван Катанаеў са скандалам быў «адлічаны» з фанацкага руху маскоўскага «Спартака» – за фінансавыя махінацыі з мэтай асабістага ўзбагачэння.

Сярод іншага займаецца зборам грошай на дапамогу баевікам на ўсходзе Украіны.

НМ, belsat.eu, фота Belultras.by

Стужка навінаў