Перазагрузка ЦЭХУ: падтрымай папулярную культурную прастору


На краўдфандынг-платформе Talaka.org збіраюць грошы на пераезд ЦЭХу.

Тыдзень таму стала вядома, што крэатыўная прастора ЦЭХ па прычыне непадаўжэння арэнды пакідае памяшканне на вуліцы Кастрычніцкай у Менску.

Цяпер пляцоўка шукае сродкі, каб кампенсаваць выдаткі, звязаныя з пераездам: дэмантаж мэблі і электрыкі ў ЦЭХу, арэнду часовага складу, аплату грузавіка і працы грузчыкаў, суправаджэнне бягучых праектаў (курс па фотажурналістыцы, штогадовая прэмія ПРАФОТА) і г.д.

Не першае высяленне

У лютым 2015 году з крэатыўнай прасторай ЦЭХ, якая месцілася тады на праспекце Незалежнасці, 58/6, ужо не працягвалі дамову арэнды: уладальнікі памяшкання – «BelSwissBank» – адмовіліся працягваць супрацоўніцтва з папулярнай пляцоўкай, ЦЭХ пераехаў на Кастрычніцкую.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары