Перасоўная стаматалогія «ТрыЗуб» ездзіць па Данбасе ды лечыць украінскіх байцоў


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGbnBrUE5NVWdkc0klMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Пра валанцёраў-стаматолагаў, дзякуючы якім байцы вяртаюцца на фронт з усмешкаю, – у эксклюзіўным рэпартажы Антося Цялежнікава з Украіны.

Паводле дантыста-валанцёра Ігара Яшчанкі, сярод лекаў, якія замаўлялі ўкраінскія байцы, вельмі часта сустракаліся таблеткі ад зубнога болю. І валанцёры вырашылі, што трэба ліквідаваць прычыну, а не наступствы. Набылі бусік, які абсталявалі больш-менш сучаснаю стаматалагічнай тэхнікай і назвалі «ТрыЗуб».

«Тры чалавекі – экіпаж, зуб – гэта нашая стаматалогія, усё разам – сіла нашай непакорнай украінскай волі», – так тлумачыць Ігар Яшчанка назву перасоўнай стаматалогіі, сугучную з назваю ўкраінскага герба.

Ён распавёў, што ў любым падраздзяленні каля 90 % байцоў патрабуюць дапамогі стаматолага, а 50 % – неадкладнай. Каля траціны байцоў не могуць нармальна перажоўваць ежу, а гэта значыць, не харчуюцца паўнавартасна. Экіпаж «ТрыЗуба» паспеў вылечыць 5 тыс. чалавек, былі сярод іх і беларусы.

Гэта сюжэт з праграмы «ПраСвет», якая выходзіць на «Белсаце» штопятніцу а 21:40.

Глядзець праграму цалкам.

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў