Будаўнікі вывозяць бытоўкі і тэхніку. Прыкмета канчатковай перамогі? (стрым)


Стрым Змітра Дашкевіча

На сённяшняй сустрэчы са Змітром Дашкевічам бізнесоўцы Ігар Анішчанка ды Сяргей Несцераў, адказныя за будаўніцтва офіснага цэнтру, заўпэўнілі, што не хочуць узводзіць аб’ект у Курапатах.

Пасля шматдзённага пратэсту актывістаў у Курапатах забудоўнік прыняў рашэнне вывозіць тэхніку. Палітык Зміцер Дашкевіч вядзе наўпроставае уключэнне з месца падзеяў.

«Баявая нічыя» – гэтак Павел Севярынец у сераду падсумаваў перамовы са старшынём Менскага гарвыканкаму на тэму канфлікту вакол урочышча Курапаты. Нягледзячы на рашэнне прыпыніць будоўлю на тыдзень, актывісты  адмовіліся ліквідаваць лагер абаронцаў Курапатаў ды патрабуюць канчатковага спынення будовы бізнес-цэнтру.

«Для забудоўніка, які ўваходзіць у топ мільянераў, гэтыя пару мільёнаў – не такія ўжо і грошы. Зрэшты, мы ж прапаноўвалі: хлопцы, скажыце, колькі вам трэба грошаў, каб спыніць будоўлю. Мы б скінуліся грамадою, талаку абвесцілі б. Яны адмовіліся. І што цяпер? Цяпер ні грошаў, ні будоўлі», – каментуе Зміцер Дашкевіч тое, што адбываецца цяпер у Курапатах.

Паводле Дашкевіча, прасвятлета сітауцыя, для чаго старшыня Менгарвыканкаму Андрэй Шорац узяў тайм-аўт на тыдзень.

«Каб пераконваць забудоўніка будавацца тут», – кажа у наўпроставым эфіры спадар Зміцер.

У чацвер зранку забудоўнік даў загад згортваць працы і забіраць тэхніку. На відэа з Курапатаў бачна, як кран грузіць будаўнічыя бытоўкі.

Раней у адміністрацыі Першамайскага раёну прайшло паседжанне адмысловай камісіі з удзелам намесніка старшыні Васіля Касаўца. На сустрэчу ўдалося прайсці некалькім дзясяткам прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. Абаронцы ўрочышча заявілі, што зямлю пад будоўлю бізнес-цэнтру чыноўнікі вылучылі незаконна.

belsat.eu

Стужка навінаў