Перахапілі «Руслан», поўны зброі. «Гэта не наш самалёт» – Расея


Расея адмаўляе сваю датычнасць і да грузавога самалёта, і да зброі, якую на ім перавозілі з Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі ў Чад.

«Паводле інфармацыі амбасады, затрыманы ў Кана самалёт нібыта з вайсковым грузам на борце, не ёсць расейскім», – гаворыцца ў паведамленні амбасады Расеі ў Нігерыі, якое з’явілася на афіцыйным акаўнце ў «Тўітэры».
Пра тое, што нігерыйскія ўлады перахапілі грузавы самалёт «Руслан», раней паведаміла міністэрства абароны гэтай афрыканскай дзяржавы.

Лятак не мусіў прызямляцца ў сталіцы Нігерыі, аднак аэрапорт у сталіцы Чаду, куды кіраваўся «Руслан», быў зачынены. Сілы бяспекі Нігерыі пачалі спраўджваць груз: выявілася, што самалёт нелегальна перавозіць вялікую колькасць зброі, а таксама некалькі верталётаў і аўтаў. Экіпаж затрымалі і скіравалі на допыт.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў