Перадвыбарчыя падарункі ці рэжым эканоміі? У Беларусі прынялі бюджэт на 2015 год


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні праект закону аб рэспубліканскім бюджэце на 2015 год. Як на яго фармаванне паўплывала нестабільнасць у расейскай эканоміцы, а таксама будучыя выбары прэзідэнта Беларусі?

У беларускім бюджэце ёсць стратэгія фармавання ад выніковых паказнікаў, патлумачыў эканаміст Аляксандр Сінкевіч. Для нашай краіны такім вынікам з’яўляецца пошук замежных крэдытаў, бо эканоміка Беларусі не першы год знаходзіцца ў стагнацыі. Каб атрымаць крэдыты, улады мусяць праводзіць жорсткую грашова-крэдытную палітыку і прытрымлівацца рэжыму ашчаджання.

«Таму ў бюджэт закладзеныя менавіта гэтыя пасылы, ён звярстаны ў рэжыме эканоміі, хоць закладзеныя пэўныя выдаткі на сацыяльную сферу дзеля прэзідэнцкіх выбараў, напярэдадні якіх знаходзіцца краіна», – заўважыў адмысловец.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары