Пераднавагодняя акцыя супраць расейскай базы прайшла ў Бабруйску


Мерапрыемства зладзілі прадстаўнікі правацэнтрысцкіх рухаў: Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, Рух За Свабоду, Партыя БНФ і Аб’яднаная Грамадзянская Партыя.

Падчас акцыі на вуліцах і кірмашы гораду актывісты раздавалі мінакам навагоднія паштоўкі з пажаданнямі мірнага неба ў 2016 годзе, інфармацыяй пра небяспеку ад размяшчэння базы і сваймі партый.

Паводле сустаршыні БХД Віталя Рымашэўскага, ёсць планы арганізаваць падобную акцыю і ў іншых гарадах.

Глядзіце таксама >>> Алесін: Лукашэнка не будзе спяшацца падпісваць дакументы па авіябазе

Алесь Лагвінец пра расейскую авіябазу: «Гэта гульня нерваў – хто першы не вытрымае»

Жыхары Магілёва пра расейскую авіябазу ў Беларусі: «У нас сваіх стае»

Пуціну пакуль не да Лукашэнкі, але авіябаза ў Беларусі, відаць, будзе

ДР, belsat.eu паводле bchd.info

Стужка навінаў