Перад прэмʼерай оперы «Народны альбом. 20 гадоў» прайшлі апошнія рэпетыцыі


Ужо заўтра ў Падляскай оперы ў Беластоку – прэм’ера легендарнага музычнага праекту «Народны альбом». Праз 20 гадоў пасля першага запісу кружэлкі стваральнікі абяцаюць сапраўдную рок-оперу.

Музычную частку «Народнага альбому» рыхтаваў Лявон Вольскі. Разам з ім заўтра заспяваюць: Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Памідораў, Вераніка Круглова, Кася Камоцкая. Агулам на сцэну выйдуць больш за 20 беларускіх музыкаў – такога вялікага складу ў праекту яшчэ ніколі не было, арганізатары зазначаюць, што і наўрад ці атрымаецца яшчэ раз сабраць столькі зорных музыкаў разам.

Найлепшаю перспектываю маглі б стаць далейшыя канцэрты праекту як у Польшчы, гэтак і ў Беларусі.

Прэм’ера спектаклю «Народны Альбом. 20 год» адбудзецца ў межах фестывалю «Wschód Kultury. Inny Wymiar» («Усход культуры. Іншае вымярэнне»), каардынаванага Беластоцкім цэнтрам культуры і Нацыянальным цэнтрам культуры пры падтрыманні парталу kulturadostepna.pl.

Тэлеканал «Белсат» выступае аўтарам ідэі і выканаўчым прадзюсарам спектаклю. Копрадусарам відовішча з’яўляецца польскі Нацыянальны інстытут аўдыёвізуальны NInA.

АН, «Белсат»

Стужка навінаў