Моцны дождж перашкодзіў футбалістам беларускай зборнай правесці трэніроўку на стадыёне «Васіл Левскі» у Сафіі.
Пасля прэс-канферэнцыі галоўны трэнер беларускай дружыны Аляксандр Хацкевіч накіраваўся на трэніроўку. Першыя 15 хвілінаў яна мелася быць адкрытай для прэсы. Але праз паўгадзіны футбалісты вярнуліся ў распранальню, прычынай гэтаму стаў моцны лівень.
Адборачны матч чэмпіянату свету-2018 Балгарыя – Беларусь пройдзе 13 лістапада. Пачатак – а 20:00 паводле беларускага часу.
Днямі, у межах падрыхтоўкі да матчу з балгарамі Беларусь святкавала перамогу ў таварыскай гульні супраць Грэцыі – 1:0.
Чытайце таксама >>> Талісман чэмпіянату свету па футболе ў Расеі – воўк Забівака
НМ, belsat.eu, паводле pressball.by