Пентагон: Расейская авіябаза ў Беларусі дэстабілізуе абстаноўку


Намеснік памочніка міністра абароны ЗША Майкл Карпэнтэр заяўляе, што размяшчэнне расейскай базы ў Беларусі разглядалася б Пентагонам і НАТА як дэстабілізацыя цяперашняга раскладу сілаў ува Усходняй Еўропе.

«Беларусь – суверэнная дзяржава і можа самастойна вырашаць – будаваць у сябе сваю авіябазу або размяшчаць чужую. Але мы і нашы саюзнікі разглядалі б гэта як дэстабілізацыю абстаноўкі», – цытуе Карпэнтэра БелТА.

Таксама вайсковец паведаміў, што Пентагон не бачыць ваенных пагроз для Беларусі.

«Мы не бачым ваенных пагрозаў для Беларусі ані з Усходу, ані з Захаду – у прыватнасці ад НАТО. Калі мы ўмацоўваемся ў суседніх з Беларуссю краінах, то гэтыя дзеянні носяць толькі абарончы характар», – заявіў Карпентер.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”150445″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Майкл Карпэнтэр абараніў доктарскую ў паліталогіі ўва Універсітэце Каліфорніі ў Бэрклі і магістарскую ў міжнародных стасунках у Стэнфардcкім універсітэце.

У Міністэрстве абароны ЗША ён адказвае за Расею, Украіну, Заходнія Балканы і Еўразію, а таксама кантралюе звычайныя ўзбраенні.

28–30 сакавіка прадстаўнік Пентагону знаходзіцца ў Менску з афіцыйным візітам.

ДД

Стужка навінаў