Бабуля з менскай акцыі: Пакуль ногі будуць хадзіць, буду пратэставаць


Жанчына абураецца з кіраўніка краіны.

Людзі на сённяшняй акцыі пратэсту ў Менску не хавалі свайго абурэння сітуацыяй у краіне і кіраўніком Беларусі.

Вось што заявіла ў эфіры «Белсату» жанчына сталага веку:

«Уражанні ў мяне ад акцыі добрыя. Я за народ! За беспрацоўных, якія мусяць 360 рублёў плаціць. А Лукашэнка гаворыць, што гэта іржавыя капейкі! Мяне гэта абурае, я яго “паразіта” выбірала ў 1994-м. Падмануў мяне, і цяпер, пакуль ён будзе пры ўладзе і пакуль ногі мае будуць хадзіць, я буду хадзіць на акцыі».

Глядзіце таксама:

Стужка навінаў