Пенсіянерка не знайшла ў хаце памерлага мужа


І звярнулася ў міліцыю.

У адной з кватэраў па вуліцы Калініна ў Менску мёртвы пенсіянер праляжаў два тыдні. Мужчыну было 79 гадоў, і ў яго былі праблемы з сэрцам.

У гэты час ягоная жонка, на год старэйшая, ляжала ў шпіталі. Дзяцей у пары не было.

Калі жанчыну выпісалі і яна вярнулася дахаты, то не магла знайсці мужа і патэлефанавала ў міліцыю. Праваахоўнікі прыбылі на месца і знайшлі цела памерлага ў гары смецця ў адным з пакояў.

«Беарускія навіны» падаюць, што кватэра пенсіянераў была моцна захламленая – яны цягнулі ў хату літаральна ўсё, што знаходзілі на вуліцы.

80-гадовая проста не заўважыла сярод смецця цела свайго мужа.

Жыхары дому кажуць, што з-за непрыемнага паху ў пад’ездзе немагчыма дыхаць.

Кватэру апрацуюць, але для гэтага яе неабходна ачысціць ад смецця. Працаўнікі ЖЭСа ўжо вывезлі з кватэры цэлы грузавік халусця.

ДД

Глядзі таксама
Каментары