Пенсіянер спрабаваў падпаліць запраўку


Мянчук трапіў у СІЗА.

У беларускай сталіцы зняволены мужчына, які падазраецца ў спробе пашкоджанні калонкі на аўтазаправачнай станцыі.

Партызанскім раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу ў дачыненні да 64-гадовага грамадзяніна, які падазраецца ў спробе пашкоджання паліўна-раздатачнай калонкі.

Паводле афіцыйнага прадстаўніка Следчага камітэту па Менску Аляксея Клімовіча, 31 ліпеня падазраваны зайшоў на тэрыторыю АЗС, размешчанай па вуліцы Ваўпшасава ў беларускай сталіцы. Падышоўшы да адной з калонак, ён дастаў паліўна-раздатачны кран і, націснуўшы на ручку, зліў рэшткі паліва на асфальт, пасля чаго падпаліў яго. Дзеянні мужчыны заўважылі і спынілі працаўнікі запраўкі.[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/C8llvoifibQ”][vc_column_text]Дзеянні мужчыны кваліфікаваныя следствам па ч.1 арт.14, ч.2 арт.218 Крымінальнага кодэкса Беларусі (спроба наўмыснага знішчэння або пашкоджання маёмасці). Падазраванага заключылі пад варту, па крымінальнай справе праводзяцца экспертныя даследаванні.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў