Пенсіянер перайшоў дарогу не ў тым месцы. Яго скруціла міліцыя


У Воршы за пераход дарогі ў недазволеным месцы міліцыя скруціла пенсіянера.

Відавочцы апублікавалі ў Інтэрнэце відэа, як міліцыянты затрымліваюць пенсіянера. Супрацоўнікі ДАІ хацелі скласці пратакол, але мужчына не пагаджаўся садзіцца ў службовы аўтамабіль. Тады ДАІшнікі паклікалі па дапамогу супрацоўнікаў дэпартамента аховы. Яны ў сваю чаргу на вачах у дзясяткаў мінакоў сталі сілай цягнуць старога, але той упіраўся.

Сітуацыя выклікала абурэнне відавочцаў, некаторыя з якіх сталі на абарону дзядулі. Пасля перамоваў дзядуля падышоў да патрульнай машыны, тады міліцыянты другі раз ужылі да яго сілу, спрабуючы сілком запхнуць у аўтамабіль.

ГА, belsat.eu паводле orsha.eu

Глядзі таксама
Каментары