Было б менш пенсіянераў – былі б вышэйшыя выплаты


Падчас сустрэчы з працаўнікамі Аршанскага льнокамбіната кіраўнік краіны заявіў, што ён з’яўляецца прыхільнікам павышэння планкі пенсійнага ўзросту. «Але вы гэтага не хочаце. А я вам абяцаў, што перад тым, як гэта зрабіць, мы з вамі параімся. Але майце на ўвазе: такой будзе і пенсія», – заявіў Лукашэнка працаўнікам.

«Калі б у нас быў вышэйшым пенсійны ўзрост, то большую масу грошай мы маглі б дзяліць на меншую колькасць пенсіянераў і пенсія была б значна вышэйшая. Але калі вы гэтага не хочаце – добра. Будзем шукаць іншыя шляхі», – дадаў Лукашэнка.

Паводле кіраўніка дзяржавы, у Беларусі цяпер на аднаго пенсіянера прыпадае 1,3 працаўніка, а «гэта ненармальна. Трэба каб суадносіны былі хаця б 1:3».

МЛ, паводле БелТА

Стужка навінаў