Пена дзён: першакурснікі найстарэйшага ўніверсітэту Шатландыі адсвяткавалі «Разынкавы панядзелак»


Студэнты ўніверсітэту Святога Андрэя ў горадзе Сэнт-Эндрюс прынялі ўдзел у шматвяковым рытуале, які ператварыўся ў масавую бойку пены.

Па традыцыі, якая налічвае 600 гадоў, кожны год пад канец кастрычніка першакурснікі дзякуюць старэйшым навучэнцам за дапамогу ў вучобе. У якасці павагі малодшыя студэнты павінны былі дарыць «старажылам» фунт разынак. 

З часам «атрыбуты» свята замянілі на бутэльку віна і пенную бойку.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў