Пажары на поўдні Францыі: эвакуавалі 10 тысяч чалавек


На поўдні Францыі ў ноч на сераду з-за лясных пажараў эвакуавалі 10 тысяч чалавек, паведамляе bbc.com.

Сотні ратавальнікаў прыцягнутыя да тушэння пажараў у рэгіёне Праванс – Альпы – Лазурны Бераг. Плошча пажараў дасягнула 4 тысяч гектараў (40 квадратных кіламетраў).

Францыя звярнулася за дапамогай да Еўразвяза. Улады Корсікі паведамілі, што адзін з двух самалётаў ужо прыляцеў на дапамогу з Італіі.

Асабліва моцна палае ў раёне міжземнаморскага ўзбярэжжа, у гарыстай мясцовасці, а таксама на Корсіцы.

«Прынамсі 10 тысяч чалавек давялося эвакуаваць з-за распаўсюджвання агню», – паведамілі прадстаўнікі пажарнай службы краіны агенцтву Франс прэс.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў