Пажарныя Пасадэны выратавалі садоўніка, які захрас на пальме

video

Мужчына правёў на адным з дрэваў горада Пасадэны, што ў Каліфорніі, каля гадзіны. Ён залез на пальму, каб паабразаць пажоўклае лісце, але трапіў у пастку на вышыні амаль восем метраў.

https://youtu.be/aLUChYOeH_I

На здымках відаць, як пажарныя вызваляюць садоўніка з палону лісця, абразаючы ўсе галіны. Рабочага спусцілі на зямлю і адвезлі на хуткай у шпіталь. Паводле медыкаў, з ім усё нармальна.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары