Пажар у цэнтры Менску. Відэа


У Менску на вул. В. Харужай загарэўся дах будынку меблевага цэнтру.

Паводле ратаўнікоў, пажар распачаўся ў будынку ААТ «Белтяжмаш-развитие». Прычына пакуль дакладна невядомая, але адна з самых імаверных версіяў – парушэнне правілаў бяспекі падчас правядзення агнявых працаў (на аб’екце вядзецца мадэрнізацыя). Рабочыя працавалі ўжываючы баўгарку, ад іскры мог запаліцца агонь.

Слуп дыму быў бачны з розных пунктаў гораду.

Працаўнікам МНС удалося аператыўна патушыць пажар.

Фота: facebook.com/andrey.ezerin

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў