Пажар на «Паліміры» ліквідаваны – МНС


На прадпрыемстве ў Наваполацку ратавальнікі поўнасцю згасілі полымя. Пажарныя скончылі сваю працу а 7:04 20 чэрвеня. Цяпер на месцы працуе адмысловая камісія, якая вызначае памер матэрыяльнай шкоды, а таксама тэрміны аднаўлення вытворчых магутнасцяў, паведамляе МНС. Пагрозы для працаўнікоў прадпрыемства і насельніцтва няма.

Інфармацыя пра здарэнне паступіла 18-га чэрвеня. Успышка газапаветранай сумесі прывяла да ўзгарання прадуктаў піролізнага газу. Калі на месца прыбылі ратавальнікі, вышыня полымя сягала чатырох метраў.

Пажар пашкодзіў тэхналагічнае абсталяванне, спыніўся выраб поліэтылену (рэшта вытворчасці працавалі ў штатным рэжыме пры максімальнай нагрузцы).

У выніку пажару ніхто не пацярпеў.

У канцы красавіка на «Паліміры» адбыўся выкід этылену, тады пацярпелых таксама не было.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў