Пажар каля гарадзенскага аўтавакзалу (ФОТА, ВІДЭА)

video

Будынак, у якім месціцца кавярня «Путнік» ды «Караван», ахоплены дымам. Мамы поруч фатаграфуюць дзяцей на фоне пажарных разлікаў.

Папярэдняя прычына пажару – праблемы з электраправодкай у падвале будынку. Супрацоўнікі МНС яшчэ будуць высвятляць падрабязнасці ды шукаць вінаватых. Пацярпелых няма. Персанал абодвух установаў быў своечасова эвакуяваны.

Па шчаслівай выпадковасці, на момант пачатку пажару – каля 12 гадзіны – у кавярні не было наведнікаў. Трывала санітарная гадзіна.

Цікава, што пажар стаў сапраўднай публічнай падзеяй. Поруч з будынкам кавярні – аўтавакзал, праз дарогу – Скідальскі рынак. Таму паглядзець на працу пажарных агулам сабралася каля ста чалавек.

АК

Глядзі таксама
Каментары