Пажар і выбухі на буйным складзе боепрыпасаў ва Украіне прызналі дыверсіяй


Выбух у Калінаўцы. REUTERS/Gleb Garanich

Па факце пажару і выбухаў на складзе боепрыпасаў у Калінаўцы (Вінніцкай вобласць) вайсковай пракуратурай Украіны распачатая крымінальная справа па артыкуле «дыверсія».

Дарадца прэзідэнта Юры Бірукоў адзначыў, што дыверсію маглі правесці з выкарыстаннем беспілотніка

«Баец з аднаго з пастоў паспеў дакласці аб дзіўным гуку. Праз некалькі секунд пачаліся выбухі ​​на адкрытай пляцоўцы. Перыметр ахоўваўся надзейна, так што – падобна да беспілотнік», – заявіў ён.

Учора ўвечары здарыўся маштабны пажар на складах боепрыпасаў вайсковай часткі Узброеных сіл Украіны, размешчанай у пасёлку Калінаўка ў 20 км ад Вінніца. У Калінаўцы эвакуявалі ўжо больш за 30 тысяч чалавек.

На арсенале захоўваецца 188 тыс тон боепрыпасаў (10 тыс умоўных вагонаў) на плошчы 60 га. Сярод іх – ракеты сістэмы залпавага агню «Смерч», «Ураган» і «Град».

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка склікаў у сувязі з падзеямі ў Калінаўцы вайсковы кабінет.

ПП: Отримавши доповідь начальника Генштабу та голови СБУ, одразу доручив їм вилетіти на Вінничину. Також протягом ночі …

Posted by Петро Порошенко on Mittwoch, 27. September 2017

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары