Пажаданне менчука Лукашэнку: Будзь мужыком! (ВІДЭА)


«Белсат» запытаўся ў менчукоў, што б яны пажадалі ў новым годзе кіраўніку краіны.

«Кіраўніку краіны пажадаў бы, каб ён неяк будаваў сваю палітыку такім чынам, каб была нейкая стабільнасць, каб не мяняліся гэтыя ўмовы жыцця праз месяц ці два. Каб нешта было стабільным!» – кажа мужчына сталага веку.

«Яму? Сумлення хіба. А ў прынцыпе не ведаю. Шчасця і здароўя жадаць банальна», – заўважае маладзейшы мужчына.

Яшчэ адзін апытаны «Белсатам» агучвае сваё пажаданне кіраўніку краіны:

«Будзь мужыком часам да канца!»

«Каб ён пайшоў у адстаўку, 20 гадоў, на маю думку дастаткова. Ужо новыя людзі, маладыя, каб у Беларусь было нейкае развіццё», – дзеліцца сваім яшчэ адзін мужчына.

«Не ведаю, удачнага года, хіба. Каб яшчэ раз задумаўся пра людзей, пра сябе. А цэлым хацеў бы яму пажадаць «здароўя», «здароўя» і «здароўя», – са смехам прамаўляе сваё пажаданне кіраўніку Беларусі мінак.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў