Паводка на Шры-Ланцы забрала жыцці 11 асобаў


Стыхію вызвалі моцныя ліўні. Свае дамы пакінулі пяць тысяч чалавек, не менш за 11 асобаў загінулі.

Для эвакуацыі людзей з пацярпелых раёнаў улады задзейнічалі войска.

На поўначы краіны за содні выпала 373 міліметраў ападкаў, што складае больш за чвэрць гадавой нормы для рэгіёну. Сіноптыкі чакаюць, што ліўні працягнуцца ў краіне да серады.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў