Мусіць змяніцца некалькі пакаленняў, каб мы навучыліся цаніць прыгажосць


Алена Карпілава пра Менскі тыдзень дызайну і беларускую эстэтычную свядомасць.

Канапа «Людміла» і беларускія мэблевыя монстры

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

На мінулым тыдні ў розных кутках беларускай сталіцы адбыўся шэраг мерапрыемстваў у межах «Minsk design week», сярод якіх былі загадкавыя майстар-класы па сіметрыі для дзяцей, кінапаказы, экспазіцыя плакатаў, а таксама прэзентацыя мэблі ад айчынных і замежных дызайнераў. Цэнтральная пляцоўка MDW размясцілася пад дахам футбольнага манежу на праспекце Пераможцаў, дзе кампанія «Экспафорум» ужо не першы год ладзіць мэблевыя выставы.

Дызайнерскія столікі, этажэркі і люстры апынуліся ў атачэнні монстраў беларускіх і замежных мэблевых фабрык. «Пінскдрэў» абмежаваўся стэндам з улёткамі, а «Лідская мэблевая фабрыка» прывезла канапу «Людміла» ў стылі ракако.

«Дзяржаўныя прадпрыемствы, такія як «Пінскдрэў», «Менскмэблядрэў» прадаюць сваю прадукцыю па неапраўдана завышаных коштах. Калі стул каштуе $ 300, а праз год ён развальваецца, ну што гэта такое? Кошт не адпавядае якасці. Я асабіста лічу, што такая мэбля павінна каштаваць прынамсі як у ІКЕА», – кажа арганізатарка MDW Алена Карпілава.

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”4″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

«Мы яшчэ не прайшлі этап IKEA

На ейную думку, беларускія дызайнеры мэблі толькі пачынаюць заваёўваць рынак. «Пакуль вельмі шмат праблем. Дызайнеры чамусьці не аб’ядноўваюцца ў студыі, як гэта практыкуецца ў Еўропе. Айчынныя фабрыкі баяцца смелых рашэнняў і не гатовыя інвеставаць у новыя праекты. Я бачу, як менчукі ідуць у мэблевую краму на Камароўцы ды набываюць за велізарныя грошы гэтыя старамодныя канапы. У сталіцы няма ніводнага шоу-руму з беларускім дызайнам. Нядаўна я размаўляла з адным французскім дызайнерам, і ён мне кажа: мы прайшлі праз IKEA 20 гадоў таму. Я не прапагандую гэтай кампаніі, але беларусы не прайшлі нават гэтага этапу».

[vc_single_image image=”7″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”8″ img_size=”large”]

Беларускае золата

«Для беларусаў, у якіх ёсць грошы, статуснасць – гэта не якасны дызайн, а спалучэнне мармуру і золата. Мусіць змяніцца некалькі пакаленняў, каб выпрацаваўся густ. Калі я бачу, як у Бельгіі з «Роўлз-Ройсу» выходзіць сталая сямейная пара, мне падаецца гэта натуральным. А залатыя завушніцы ды футра любым коштам – не», – распавядае Карпілава.

«Я звярталася у Мінкульт, але там адмовілі»

«Раней ці пазней усё памяняецца ў лепшы бок. Галоўнае не губляць надзеі. Усё ў нас будзе добра, – зазначае арганізатарка MDW. – Мы звярнуліся ў Міністэрства культуры з просьбаю інфармацыйна падтрымаць, але нам адмовілі. Мы нават не прасілі грошай. Да прыкладу, Літоўскі тыдзень дызайну праходзіў у 7 гарадах, і яго падтрымалі на дзяржаўным узроўні, а галоўны прыз за найлепшы дызайн уручала кіраўніца краіны Даля Грыбаўскайце».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў