Паверхню для дзіцячай пляцоўку тэставалі танкам


Незвычайная акцыя мае заахвоціць беларускіх бізнесоўцаў асвойваць рэцыклінг

Па пакрыцці для дзіцячых ды спартовых пляцовак праехаліся танкам. Такім чынам на танкадроме каля вёскі Гожа Гарадзенскай вобласці пратэставалі паверхню, якую робяць са старых шынаў.

У навукова-вытворчай групе «Экалагічная альтэрнатыва», што была адным з арганізатараў акцыі, лічаць, што такі тэст можа заахвоціць прадпрымальнікаў асвойваць тэхналогіі рэцыклінгу.

Згодна з «Экалагічнай альтэрнатывай», штогод у нашай краіне збіраецца каля 100 тысяч тон гумовых адходаў, з іх 62 тысячы тон шынаў. Завод «Экалагічнай альтэрнатывы», штогод апрацоўвае 20 тысяч тонаў гумовага смецця. Падобны завод ёсць і ў Гомлі.

Фота: belsat.eu

Стужка навінаў