Павераны ў справах ЗША ў Беларусі Робэрт Райлі сустракаецца з журналістамі


Сустрэча адбываецца ў фармаце не пад запіс у офісе «Беларускай асацыяцыі журналістаў».

На сустрэчы прысутнічае кіраўніцтва БАЖ, рэдактары і журналісты незалежных медыяў, у тым ліку афіцыйны прадстаўнік «Белсату» ў Беларусі Аляксей Мінчонак. Яго затрымалі 26 сакавіка разам з Алесем Залеўскім, але пазней адпусцілі без складання пратаколу.

Журналісты распавядаюць амерыканскаму дыпламату пра ціск на СМІ ў Беларусі цягам апошняга месяца.

Ціск сілавікоў на журналістаў бʼе рэкорды

За апошнія некалькі тыдняў у Беларусі затрымалі некалькі дзясяткаў журналістаў. Гэта ўдвая больш, чым за ўвесь мінулы год. Ціск на журналістаў «Белсату» і калегаў, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам, пачаўся 12 сакавіка. З таго моманту зафіксавана каля 30 выпадкаў пераследу: журналістаў блакавалі на падʼездзе да гарадоў, дзе адбываліся масавыя акцыі, затрымлівалі, збівалі, змяшчалі ў пастарункі, судзілі, каралі штрафамі і арыштамі.

АМАП затрымлівае журналістаў Белсату. Адпускае. І зноў затрымлівае (аднаўляецца)

За мірны пратэст на Дзень Волі содні прысудзілі 53 асобам. На содні пасадзілі аператара «Белсату» Аляксандра Баразенку. Ён абвясціў галадоўку.

Поўны спіс затрыманых на акцыях.

Чытайце таксама >>>

Стужка навінаў