Павел Усаў: Пры канфлікце Расеі з Захадам першыя бомбы паляцяць у Беларусь


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/wg_rP0wUSV0″][vc_column_text]Калі б кіраўнік Беларусі спрабаваў захаваць геапалітычны саюз паміж Захадам і Расеяй, то мог бы здымаць пенкі ад усіх, выказаў меркаванне палітолаг Павел Усаў у праграме «Liberum veto».

«Мы ва ўсіх саюзах – з Расеяй, і ў ніводным – з заходнім светам. А таму сёння мы – нават не аўтаномная частка геапалітычнай прасторы Расеі. Усё, што кажацца і робіцца пра самастойную палітыку Беларусі – гэта толькі выключна словы», – падкрэсліў адмысловец.

«Калі ж у Расеі адбудзецца геапалітычная катастрофа, то Беларусь разам з ёй пойдзе на дно», – адзначыў палітолаг.

У выпадку збройнага канфлікту паміж Расеяй і Захадам, то нашая краіна будзе ў адным акопе з усходняй суседкай і станецца стратэгічным плацдармам для Масквы. Першыя натаўскія бомбы паляцяць на нас, лічыць Павел Усаў.

Больш – у апошнім выданні праграмы «Liberum veto», якая выходзіць у пятніцы а 21:25. Праграму можна глядзець у онлайн-трансляцыі на нашым сайце.

МЯ, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў