Павел Усаў: Ніхто з кандыдатаў перад выбарамі не адважыцца ехаць у Маскву


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=u8YX99afoR4″][/vc_column][/vc_row]У новым выданні «Liberum Veto» Валер Руселік і Павел Усаў абмяркоўваюць геапалітыку сёлетняй прэзідэнцкай кампаніі.

Валер Руселік: Папярэднія прэзідэнцкія кампаніі адбываліся па падобным сцэнары. Непасрэдна перад выбарамі адбываліся гэткія ваяжы кандыдатаў на прэзідэнта: хтосьці ехаў у Маскву, хтосьці – на Захад. Сёлета такіх ваяжоў асабліва не назіраецца. Ці азаначае гэта, што парадыгмы «усход-захад» ужо не існуе альбо яна не такая актуальная, як раней?

Павел Усаў: Гэтая парадыгма ўсцяж існуе. Але калі мы кажам пра ваяжы кандыдатаў, то Лукашэнка заўсёды намагаўся задобрыць Маскву, атрымаць дадатковыя крэдыты напярэдадні выбараў, бо трэба было падкармліваць выбарцаў. У папярэднія гады, напрыклад, былі кандыдаты, якія намагаліся сфармуляваць такім чынам праграму, каб не пакрыўдзіць ані Захад, ані Усход.

На сённяшні дзень ніхто з кандыдатаў, якія ёсць, не адважыцца ехаць на Усход, бо Расея ўспрымаецца як агрэсар. Расея на сённяшні дзень успрымаецца як непасрэдная пагроза для суверэнітэту і незалежнасці Беларусі. Хаця возьмем тую ж самую Таццяну Караткевіч, якая казала, што мы будзем захоўваць з Расеяй роўныя стасункі, роўныя адносіны, нават не зачынім мяжу, падкрэсліваючы, што Беларусь будзе знаходзіцца ў геапалітычным фарватары гэтай краіны.

Гэта азначае, што фактычна той кандыдат, які называе сябе апазіцыйным, не намагаецца наўпрост сказаць, якую знешнюю палітыку будзе праводзіць Беларусь, калі адбыліся б змены ў краіне.Валер Руселік: Ці можа так адбыцца, што Лукашэнка ўстрымаецца ад рэпрэсіяў пасля выбараў і адначасова пойдзе абсалютна на ўсе ўмовы, выстаўленыя Масквой? І ўрэшце тады мы зажывем лепей, паліюцца крэдыты з усіх бакоў…

Павел Усаў: Наўрадці такое адбудзецца. Цалкам змянілася геапалітычная сітуацыя: раўнавагу можна было захаваць, калі Расея не была настолькі агрэсіўнай як цяпер. Для якой увесці войскі ці зялёных чалавечкаў на тэрыторыю іншай краіны – не праблема. І зараз фактычна Беларусь не абароненая ад таго, што адбудзецца: альбо пакаёвая экспансія альбо экспансія праз эканамічны, палітычны і нават стратэгічны ціск.

Хачу дадаць, што Расея чакае ад Беларусі не толькі, што на яе тэрыторыі будзе размешчаная адна, дзве, а можа і больш вайсковых базаў, што адбудзецца напэўна. Але чакае таксама ў перспектыве ўдзел у розных знешнепалітычных авантурах: напрыклад, удзел у вайсковай аперацыі ў Сірыі. Бо таксама трэба разумець, што для Масквы трумны з расейскімі вайскоўцамі – сур’ёзная праблема. Рускія будуць жадаць кампенсаваць свае страты стратамі сваіх саюзнікаў.

Без цалкавітай змены геапалітычнай арыентацыі Беларусь пазней ці раней, хутчэй раней, апынецца ў геапалітычных закладніках Расеі. І фактычна гэтым закладнікам Беларусь зрабіў Лукашэнка.

Размова цалкам – у відэа вышэй.

Стужка навінаў