Павел Усаў: Калі няма чаго траціць, акрамя ланцугоў, то можа адбыцца некантраляваны пратэст

video

Беларускія ўлады рэпрэсіўнымі метадамі будуць імкнуцца не дапусціць сацыяльнага выбуху ў беларускім грамадстве, падкрэсліў палітолаг Павел Усаў у праграме «Liberum veto».

На думку адмыслоўца, у Беларусі, безумоўна, маюць адбыцца змены, але зусім не ў добрым кірунку, як мяркуе большасць. Зыходзячы з рыторыкі Аляксандра Лукашэнкі, можна меркаваць, што кіраўнік Беларусі не адмовіцца ад сваіх метадаў кіравання і асноўных інструментаў адміністрацыйна-рэпрэсійнага апарату, «які будзе з аднаго боку заціскаць шрубы і гайкі ў грамадстве, а з іншага боку пры дапамозе малатка і дубіны будзе выбіваць грошы, каб даць хоць нейкія падачкі электарату».

Усё гэта мае перадухіліць некантраляваны і нечаканы сацыяльны выбух, які можа адбыцца нават у такім зачыненым грамадстве як беларускае.

«Калі надыходзіць пэўная стомленасць у грамадстве, калі няма паляпшэння, а наадварот сітуацыя яшчэ больш пагаршаецца, калі няма чаго траціць, акрамя сваіх ланцугоў, як казаў некалі Ленін, людзі могуць выйсці на некантраляваныя мітынгі, дэманстрацыі, ад якіх цяжка чакаць, што яны прывядуць да зменаў, але могуць здрыгануць палітычную сістэму ў Беларусі», – заўважыў Павел Усаў.

Больш – у выданні праграмы «Liberum veto», якая выходзіць на «Белсаце» ў пятніцы а 21:25.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары