«Было ўражанне, што хочуць закрыць да 9 траўня». Павел Севярынец выйшаў на волю


Яго сустрэлі жонка, сваякі, сябры, паплечнікі і журналісты.

Лідара БХД вызвалілі пасля 10 содняў арышту. Белсат правёў наўпроставую трансляцыю з-пад муроў Акрэсціна.

19:16 Паводле Севярынца, з ізалятару пасля 6 дзён галадоўкі ў шпіталь адвезлі актывіста Максіма Вінярскага, адкуль ён знік.

19:14 Севярынец кажа, што адным з забароненых прадметаў у ЦІПе быў часнык.

19:12 Палітык заяўляе, што адміністрацыя ЦІПу падсаджвала да яго ў камеру бяздомнікаў з вошамі: «Такіх людзей саджаюць звычайна асобна. Іх нават не «пражарылі» перад гэтым, як павінныя».

19:10 Севярынец кажа, што на Акрэсціна ў яго было адчуванне, што ўлады хочуць ізаліраваць яго да травеньскіх святаў.

19:05 Павел Севярынец выйшаў з ізалятару.

19:00 Вячаслаў Сіўчык, які знаходзіцца тут, заявіў «Белсату», што адсідкамі Севярынца не зламаць.

Вольга Севярынец чакае на мужа пад сценамі ізалятара на вуліцы Акрэсціна.

Севярынец атрымаў 10 содняў адміністратыўнага арышту 31 сакавіка паводле рашэння суда Савецкага раёну Менску. Палітыка прызналі вінаватым ува ўдзеле мітынгу каля Курапатаў 3 сакавіка.

Некалькі дзён перад гэтым прысудам Павел Севярынец вызваліўся з содняў, якія атрымаў за ўдзел у акцыі недармаедаў у Воршы.

ДД

Стужка навінаў