Павал Севярынец: На сустрэчы амбасадараў заходніх краінаў пытанне аб справе 27-мі нават не абмяркоўвалася


Палітык просіць запатрабаваць не супрацоўнічаць з Лукашэнкам пакуль у турмах застаюцца палітвязні.

«Толькі што меў сустрэчу ў амбасадзе адной еўрапейскай краіны. Высветлілася, што на апошняй сустрэчы амбасадараў заходніх краінаў (пару дзён таму, ужо пасля падзеяў) пытанне па справе 27-мі нават не абмяркоўвалася. То бок Лукашэнка чакае заходняй рэакцыі на рэпрэсіі, тут пад трыццаць патэнцыйных палітвязняў, са дня на дзень выставяць абвінавачанне – і вось табе на. Таму: усе, хто мае выхады на заходніх дыпламатаў – патрабуйце жорсткай пазіцыі! Пакуль хлопцы ў турмах – ніякай супрацы!»

На 30 сакавіка запланаванае правядзенне форуму «Свабоду палітвязням». Сустрэча адбудзецца 30 сакавіка а 18:00 па адрасе Чарнышэўскага, 3 у Менску.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў