Павел Севярынец зладзіў прэс-канферэнцыю ля «рэстарану на костках» (СТРЫМ)


Па выніках сустрэчы з намеснікам міністра культуры Аляксандрам Яцко Павел Севярынец ладзіць сустрэчу ў Курапатах. Пачатак а 12:00.

Каля комплексу сабраліся каля 20 актывістаў. Да рэстарану прыйшлі Анатоль Лябедзька, Вячаслаў Сіўчык, Аляксей Янукевіч. За тры тыдні больш 300 чалавек прайшлі варту ў Курапатах. Людзі прыяжджаюць з усёй беларусі, адзначае палітык.

«Вынік для нас – розгалас пра Курапаты не толькі мясцовы, але і міжнародны. Тут ні месца ані танцполу ані лазні. Людзі сюды не ідуць і гэта таксама вынік. Мы будзем стаяць пакуль тут будуць людзі, будзе трываць абарона», – сказаў Павел Севярынец.

Вячаслаў Сіўчык анансаваў 4 акцыі:

22 чэрвеня, у Дзень Васіля Быкава, а 18:00 збор на Маскоўскіх усходніх могілках ля магілы Васіля Быкава;

26 чэрвеня Астравецкага шляху, які пачнецца а 16:00 каля помніка Янкі Купалы;

3 ліпеня а 13:00 на скрыжаванні Талбухіна і праспекта Незалежнасці БНК правядзе акцыю«Вызвалення і незалежнасці»;

ускладанне кветак ахвярам камуністычных рэпрэсіяў каля крыжу ў Парку Чалюскінцаў.

20 чэрвеня актывісты, выступаючыя супраць працы забаўляльнага комплексу «Поедем поедим», наведалі Міністэрства культуры, каб паспрабаваць прымусіць улады на афіцыйным узроўні звярнуць увагу на праблему знаходжання аб’екту ў месцы масавых расстрэлаў.

Пасля сустрэчы Павел Севярынец сказаў, што міністэрства пакрывае карупцыю і небескаштоўна перакройвае Курапаты.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў